У каледжы праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы
20 лютага 2020 г. народны лялечны тэатр «Батлейка» правёў творчую сустрэчу ў бібліятэцы г. п. Мір з жыхарамі пасёлка..
Акцёры тэатра, А. Шавейка, К. Нагнібеда, І. Заваротны і Д. Дзенісовіч з кіраўніком тэатра К.Л. Петрыманам паведалі міранам аб творчай рабоце тэатра, аб здабытках у справе рэканструкцыі мясцовай батлеечнай школы братоў Сілко пачатку ХХ стагоддзя. Гледачам была прадстаўлена адрэканструяваная батлеечная дзея «Калядна», што стала лаўрэатам фестывалю «Нябёсы» у 2020 годзе.
Таксама, адбылася сустрэча з мясцовай паэткай Т.А.Паўловіч, якая пазнаёміла прысутных з сваёй творчасцю.
Новости колледжа Новости региона