РАЗМЕР ШРИФТА: A A A
ИЗОБРАЖЕНИЯ ВЫКЛ. ВКЛ.
ЦВЕТ САЙТА Ц Ц Ц

УО «МИРСКИЙ Государственный колледж»

Шчыра віншуем з Днём ведаў!

Шчыра віншуем з Днём ведаў!

1 верасня 2023 г. ва ўстанове адукацыі «Мірскі дзяржаўны каледж» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў і пачатку новага 2023/2024 навучальнага года. .

Сёлета каледж прыняў 125 новых навучэнцаў, якія з цікавасцю і моладзевым імпэтам ужо з першых крокаў імкнуцца заявіць аб сабе, як аб будучых прафесіяналах.

Права падняць Дзяржаўны сцяг краіны было прадастаўлена ўдзельнікам фіналу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства "ProfSkills Belarus 2023 " Сіцько Мікіце і Сцяпанчуку Іллі. Навучэнцаў, бацькоў. педагогаў каледжа шчыра віншавалі дырэктар каледжа Кадлубай Н.Л., намеснікі дырэктара Макавецкая Т.А. і Белановіч А.С., а таксама ганаровыя госці свята,  Малевіч Д.В., старшыня Гродзенскага абласнога камітэта   абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызму, Пянькоўская І.Л., старшыня Карэліцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі працаўнікоў АПК. Выступаючы пажадалі калектыву каледжа новых поспехаў і яскравых перамог  у справе падрыхтоўкі рабочых - рэстаўратараў, а найбольш актыўным навучэнцам каледжа госці падаравалі каштоўныя падарункі. Спадзяемся, што новы навучальны год стане багатым на поспехі і дасягненні калектыву каледжа ў справе мацавання і праслаўлення роднай Беларусі! У добры шлях!