Наша «Батлейка» паўдзельнічала ў Міжнародным форуме ў г. Мінску
15.05.2025.г мастацкі кіраўнік тэатра К. Л. Петрыман і ўдзельнікі «Батлейкі» прадставілі рэканструкцыю мірскай батлейкі братоў Сілко «Салдат і чорт» (пач.ХХ ст.) на 4 Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі, які ладзіўся ў Акадэмі навук краіны.
Прэзентацыя атрымала станоўчыя і прыязныя водгукі арганізатараў і ўдзельнікаў канферэнцыі, выклікаўшы ў іх захапленне ўзроўнем праведзенай працы і тэатральнай рэканструкцыі і яшчэ раз падцвердзіўшы свой высокі статус элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі
Новости колледжа Новости региона Новости Беларуси