Наш навучэнец Яўген Чэрнік — пераможца абласнога этапу WorldSkills Belarus 2020
20-21 лютага ў каледжы праходзіў абласны адборачны этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus..
У кампетэнцыі "Вытворчасць мэблі" за магчымасць прадстаўляць Гродзенскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе WorldSkills Belarus спаборнічалі найлепшыя навучэнцы вобласці: хлопцы з тэхналагічнага каледжа УА "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы" і наш навучэнец, сярэбраны прызёр рэспубліканскага конкурсу WorldSkills Belarus 2018, Яўген Чэрнік.
Па выніках прадуктыўнай конкурснай праграмы пераможцам быў прызнаны Яўген Чэрнік, навучэнец групы 10 "ПГС" нашага каледжа.
Ва ўрачыстай абстаноўцы пераможцу і прызёраў конкурса павіншаваў намеснік упраўлення прафесійнай адукацыі і прафарыентацыі Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Сіргіт Юрый Уладзіслававіч.
Мы таксама жадаем Яўгену поспехаў у падрыхтоўцы да рэспубліканскага конкурса WorldSkills Belarus 2020 і спадзяёмся на пераможны вынік!!!