29 мая дэлегацыя каледжа ўдзельнічала ў абласной выставе «Легенды і паданні майго краю»
Гэтая выстава — фінал абласнога моладзевага творчага праекту, мэтай якога стала ўвасабленне фальклёрна-этнаграфічнай спадчыны рэгіёнаў Гарадзеншчыны ў творах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва навучэнцаў..
Навучэнка нашага каледжа Анастасія Рабко стала ўладальніцай дыплома выставы 2 ступені за твор "Цмок".
У ліку ганаровых гасцей выставы быў і наш славуты тэатр лялек "Батлейка". Акцёры тэатра Шавейка Насця, Нагнібеда Кацярына і Жыгала Мікіта з кіраўніком тэатра Петрыманам К.Л. стварылі святочную атмасферу выставы, бліскуча падцвердзіўшы сваё ганаровае званне "Народнага калектыву", аб чым сведчылі апладысменты і прыязныя водгукі гледачоў.
( у публікацыі выкарыстаны фота рэсурса grodnonews.by)
Новости колледжа Новости региона 6 день