РАЗМЕР ШРИФТА: A A A
ИЗОБРАЖЕНИЯ ВЫКЛ. ВКЛ.
ЦВЕТ САЙТА Ц Ц Ц

УО «МИРСКИЙ Государственный колледж»

23 верасня педагогі і навучэнцы каледжа прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Сімвал адзінства 2022»

23 верасня педагогі і навучэнцы каледжа прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Сімвал адзінства 2022»

Падчас акцыі члены грамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі» перадалі нашаму пасёлку памятныя знакі з QR-кодамі аб гісторыі генацыду мясцовага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Пасля ўскладання кветак да абеліска на месцы растрэлу  грамадзян Міра, у актавай зале каледжа адбылася сустрэча прадстаўнікоў ГА "Патрыёты Беларусі" з навучэнскай моладдзю, валанцёрамі атрада "СТРИЖ", якія займаліся добраўпарадкаваннем пахаванняў ахвяр генацыду,  педагогамі і грамадскасцю раёна.

Абмен уражаннямі, інтэрактыўная віктарына, а самае галоўнае, дамоўленасці аб далейшым плённым супрацоўніцтве, аб'ядналі ўсіх прысутных у памкненні зрабіць як мага болей для дабрабыту нашай любай Беларусі.

(фота А.Лапкоўскай и газеты "Полымя")