РАЗМЕР ШРИФТА: A A A
ИЗОБРАЖЕНИЯ ВЫКЛ. ВКЛ.
ЦВЕТ САЙТА Ц Ц Ц

УО «МИРСКИЙ Государственный колледж»

14 мая навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй рамёстваў мястэчка Мір.

14 мая навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй рамёстваў мястэчка Мір.

Гэтае займальнае падарожжа ў часе стала магчымым дзякуючы супрацоўнікам Мірскага Дома культуры і Мірскай дзіцячай школы мастацтваў..

"Да вытокаў душой дакрануўшыся..." Так гучала назва інфармацыйна-пазнавальнага тэатралізаванага прадстаўлення, дзе ўдзельнікамі былі ўсе: і гледачы, і акцёры. А самымі галоўнымі "героямі дня" сталі сапраўдныя стогадовыя вышыўкі, выцінанкі, вышываныя ды тканыя дзяругі і покрывы, керамічныя гладышы і збаны, якія можна было патрымаць у руках і палюбавацца такімі жывымі і цёплымі фарбамі, а заадно даведацца і аб гісторыі развіцця рамёстваў у нашым старадаўнім мястэчку.